«Батанічны сад»


Дзяржаўная навуковая ўстанова "Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі" — адна са старэйшых батанічных устаноў Беларусі. Цэнтральны батанічны сад (ЦБС) быў арганізаваны ў 1932 годзе. У 1999 годзе па рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь яму нададзены статус навуковага аб'екта, які складае нацыянальны набытак. Цэнтральны батанічны сад аб'яўлены батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння і гісторыка-культурнай каштоўнасцю.
Сёння ён з'яўляецца ўнікальным прыродным аб'ектам садова-паркавага мастацтва, які спалучае функцыі сталічнай славутасці і найважнейшага культурна-асветніцкага, эколага-выхаваўчага і адукацыйнага цэнтра.
Сад належыць да ліку найбуйнейшых батанічных садоў Еўропы як па плошчы (93 га), так і па складзе калекцый раслін (больш за 15 тысяч найменняў).
Здзейсніце займальную экскурсію па батанічным садзе разам з нашым аўдыягідам і даведайцеся пра квітнеючыя калекцыі, «Востраў мастацтваў», экалагічную сцежку, аранжарэі з трапічнымі і цытрусавымі раслінамі і многае іншае.